СЛАВУТЫЯ ІМЁНЫ БЕЛАРУСІ

«Я — беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе меж лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

 

Я — беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя:

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма!

 

Я — беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І з блізку чую, і здаля.

Як многа людзей ўслед за Н.Гілевічам, што напісаў гэты верш, могуць паўтарыць такія словы?! Адзінкі, дзясяткі, сотні? Каго з іх мы добра ведаем, пра каго толькі крыху чулі, хтосьці нам ўвогуле невядомы… Каб лепей ведаць асоб, чыё жыццё – гонар нашай зямлі — я распачынаю новую рубрыку – “Славутыя імёны Беларусі”. Колькі іх – названых, неназваных, каго ўзгадавала маці-Беларусь!..Славутыя імёны Беларусі!…Яны для нас і памяць, і жыццёвы прыклад, і спадчына, і сучаснасць. Каб быць патрыётам не трэба залішніх слоў, не трэба лозунгаў і заклікаў – дастаткова ўзгадаць гэтыя светлыя імёны і кожнага ахопіць гордаць, што мы – беларусы!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты:
<a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>