Славутыя імёны Беларусі

«Я — беларус, я нарадзіўся

На гэтай казачнай зямлі,

Дзе меж лясоў і пушчаў дзікіх

Адвеку прашчуры жылі.

Я — беларус, я ганаруся,

Што маю гэтае імя:

Аб добрай славе Беларусі

У свеце знаюць нездарма!

Я — беларус, і я шчаслівы,

Што маці мову мне дала,

Што родных песень пералівы

І з блізку чую, і здаля.

Як шмат людзей ўслед за Н.Гілевічам могуць паўтарыць гэтыя словы?! Адзінкі, дзясяткі, сотні? Каго з іх мы добра ведаем, пра каго толькі крыху чулі, хтосьці нам ўвогуле невядомы… Каб лепей ведаць асоб, чыё жыццё – гонар нашай зямлі — мы і вядзем гэтую рубрыку. Размова будзе тычыцца як беларусаў, якіх ведае кожны, так і тых беларусаў, каго мы не лічым землякамі. Так адбылося са знакамітым таленавітым паэтам, які пры нараджэнні атрымаў імя Вільгельм Апалінарый Кастравіцкі (бо яго маці – з шляхецкага роду Кастравіцкіх), але стаў знакамітым французкім паэтам Гійомам Апалінэрам.

Пісьменнік Айзек Азімаў, які лічыцца адным з трох лепшых фантастаў планеты, нарадзіўся ў сям’і млынара вёскі Пятровічы Магілёўскай вобласці. Калі Ісаку было тры гады, сям’я эмігрыравала ў Амерыку, дзе будучы фантаст набыў прафесію біяхіміка. Менавіта А.Азімаў прыдумаў словы “робат”, “робататэхніка”, “пазітронны”.

Аляксандр Сцяпанавіч Грынеўскі, якога мы з вамі лепей ведаем як Аляксандра Грына, аўтара “Алых ветразей” і “Бягучай па хвалях” – таксама беларус па паходжанні. Яго бацька — шляхціч Дзісненскага ўезда Віцебскай губерніі — ўдзельнічаў ў паўстанні 1863—64, за што быў сасланы ў Сібір.

Яўген Аляксандравіч Еўтушэнка – знакаміты расійскі паэт, сцэнарыст. Нарадзіўся ў міжнароднай сям’і прыбалтыйскага немца і беларускі з Палесся (сваё прозвішча атрымаў менавіта ад маці)

Дастаеўскі Фёдар Міхайлавіч этнічна з’яўляецца беларусам, бо яго бацька паходзіць з абяднелай пінскай шляхты. Маці – напалову беларуска, напалову – руская. Пачынальнікам старажытнага рода (вядомага з XV ст.) быў баярын Пінскага княства, які атрымаў радавы фальварак Дастоеўскіх– Дастоева, што на Піншчыне. Нашчадкі Дастаеўскіх жылі па ўсёй Беларусі, на Украіне і Літве, а пазней з’ехалі ў Расію. Сам Фёдар Міхайлавіч пісаў: «Предки мои вышли из Литовских болот»

Грыбаедаў Аляксандр Сяргеевіч — драматург, паэт і дыпламат, піяніст, кампазітар (захаваліся два «Грыбаедаўских вальсы»). Аб’яднаў две галіны старажытнага рода Гржыбоўскіх (маці – з беларускіх Грыбаедавых, бацька – з уладзімірскіх).

Глінка Міхаіл Іванавіч — кампазітар, заснавальнік рускай нацыянальнай кампазітарскай школы нарадзіўся ў с.Наваспасскім Смаленскай губерніі. Род Глінак вядзе свій пачатак ад Віктара Ўладзіслава Глінкі выезжага кароны польскай, які атрымаў фальварак на Смаленшчыне як узнагароду ад караля Ўладзіслава IV. Калі Смаленск стаў належыць рускай дзяржаве – прыняў праваслаўе. Самі Глінкі заўсёды памяталі і падкрэслівалі сваё паходжанне.

Шастаковіч Дзмітрый Дзмітрыевіч – адзін са славутых кампазітараў XX ст. Род Шастаковічаў вядомы з 16 ст., яго заснавальнік — Міхаіл Шастаковіч займаў адказную пасаду пры пасольстве ВКЛ ў Маскве.

Дуглас Кірк – вядомы амерыканскі акцёр, бацька не меньш знакамітага Майкла Дугласа, нарадзіўся ў сям’і яўрэйскіх эмігрантаў з Магілёва. Хлопчыка, які нарадзіўся ў г. Амстэрдам штата Нью-Йорк, звалі Ісур Дземскі. «Я выйшаў з жабрацтва», — казаў акцёр пазней — І мог рухацца толькі ўверх”. Пачаў працаваць афіцыянтам, ён паступіў у Акадэмію драматычнага мастацтва і неўзабаве атрымаў першую ролю, дзякуючы якой праславіўся.

Прагуляемся яшчэ па Галівуду?!

Гвінет Пэлтроу паходзіць з роду раввінаў Палтровічаў, што жылі ў Мінску.

Маці акцёра Гарысана Форда звалі Дора Нідэльман, а яе маці (бабуля Форда) Ганна Нідэльман з’ехала з Мінску ў 1907 годзе.

Суперпапулярны амерыканскі тэлевядучы Ларры Кінг таксама паходзіць з беларусаў. Яго маці Джэні (Яўгенія) і бацька Эддзі (Эдуард) Зейгер жылі ў Пінску, потым эмігрыравалі ў Амерыку, дзе і нарадзіўся “кароль навіннай журналістыкі і ток-шоу”.

Мінчанін Лазар Меір, пры эміграцыі змяніўшы імя на Луіса Барта Майера здзейсніў амерыканскую мару — стварыў адну з самых вядомых кінакампаній Галівуда “Метро Голдвін Майер”. А пазней заснаваў Амерыканскую кінаакадэмію і тое, чаго штогод чакаюць мільёны аматараў кіно, — прэмію “Оскар”.

Колькі іх – названых, неназваных, каго ўзгадавала маці-Беларусь!..Славутыя імёны Беларусі!…Яны для нас і памяць, і жыццёвы прыклад, і спадчына, і сучаснасць. Каб быць патрыётам не трэба залішніх слоў, не трэба лозунгаў і заклікаў – дастаткова ўзгадаць гэтыя светлыя імёны і кожнага ахопіць гордаць, што мы – беларусы!

Добавить комментарий